![]() |
![]() |
Раім набыць:
Папулярныя старонкі:
Беларускія літары: |
вярнуцца да артыкулаў Фэстываль гэбрайскай кнігі ў гонар Бэн-Егуды (Ben Yehuda)Вінцэсь Мудроў, Полацак. 23.11.2000 У Полацку адбыўся першы гарадзкі фэстываль гэбрайскай кнігі. Прысьвечаны фэстываль быў выдатнай постаці жыдоўскай культуры, сыну беларускае зямлі Эліэзэру Бэн-Егудзе – чалавеку, які вярнуў да жыцьця некалі амаль мёртвую мову іўрыт.
Неўзабаве ягоны родны дзядзька, зразумеўшы, што рабіна з хлопца не атрымаецца, забраў Лазара да сябе – у мястэчка Глыбокае, каб далучыць да нейкай справы. Але хлопец нічым іншым, апрача вывучэньня іўрыту, не хацеў займацца. І вось, апынуўшыся ў Парыжы, куды дзядзька адправіў яго вучыцца на лекара, Лазар Пэрэльман вызначыў дзеля сябе жыцьцёвую мэту: адрадзіць іўрыт, зрабіўшы яго мовай габрэйскай нацыі. Бо, як лічыў Лазар, менавіта мова зьяўляецца тым цэмэнтам, які лучыць народ у нацыю. Ён узяў сабе псэўданім Бэн-Егуда, што значыць “сын Іўдзеі”, і пачаў складаць слоўнік навачаснага іўрыту, грунтуючыся на слоўным матар’яле старажытнай Торы, пасьля чаго быў абвешчаны сябрамі і знаёмцамі “ціхім вар’ятам”. Як сказаў у часе свайго выступленьня на фэстывалі пісьменьнік Аляксандар Чарніцкі, “у той час нават фанатычныя заўзятары адраджэньня габрэйскай дзяржавы не давалі веры адраджэньню іўрыту і лічылі такія спробы недарэчным дзівацтвам. Але менавіта дзякуючы такім апантаным людзям, як Элязэр Бэн-Егуда, і чыняцца ў сьвеце вялікія справы. І сёньня некалі мёртвая мова стала дзяржаўнай мовай Ізраілю.” Аб неабходнасьці стварэньня музэя Бэн-Егуды на ягонай радзіме казаў у сваёй прамове краязнавец з Лужку Эдмунд Гірын. Праца такая, паводле сп.Гірына, ужо пачалася. А ягоная калега – краязнаўца Ада Райчонак – заклікала стварыць такі музэй агульным высілкам габрэяў і беларусаў. English summary: Polacak (Polatsk), a city in the northeast of Belarus, hosted the first Jewish book festival in honor of Ben-Yehuda. Eliazar Ben-Yehuda, the "father of modern Hebrew", was born in a Belarusian town Luzhki, from age 13 he attended religious academy "yeshiva" in Polacak (Polatsk). Festival participants shared their plans to open Ben-Yehuda's museum in his birth place in Luzhki, which would become a joint Belarusian-Jewish cultural project. © Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
See also / Гл. таксама: |
© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.
![]() |
|