
![]() |
|
|
Раім набыць:
Папулярныя старонкі:
Беларускія літары: |
вярнуцца да артыкулаў Будучы час (Futur Imperfect) у беларускай мовеCzalex Сярод вялізнае беларускае моўнае Атлянтыды – усяго таго, што было у беларускай мовы забаронена ці забыта – адным з сама малавядомых зьяўляецца форма простага будучага часу дзеясловаў. У расейскай мове ды ў рэфармаванай беларускай мове (наркамаўцы) існуе толькі складаная форма імпэрфэкту будучага часу, што ўтвараецца з дапамогай дзеяслову “быць” у адпаведнай форме + інфінітыў:
Рас.: Я буду делать. У польскай мове форма будучага часу будуецца падобным чынам: радзей як “być” + інфінітыў: ja będę robić Аднак мала вядома тое, што акрамя гэтага беларускай мове ўласьцівая зусім іншая форма, што ўтвараецца як інфінітыў + адпаведны канчатак:
Такім чынам, замест “мы будзем есьці” можна казаць “мы есьцімем”, замест “я буду лётаць” – “я лётацьму”, замест "ён будзе працаваць" – "ён працавацьме" і г.д. Аналяґічныя формы ёсьць прынамсі ў дзьвюх іншых мовах: Ва ўкраінскай: я робитиму, ти робитимеш, він робитиме, ми робитимемо, ви робитимете, вони робитимуть. У гішпанскай: comeré, comerás, comerá, comeremos, comeréis, comerán. Трэба зьвярнуць увагу, што форму будучага часу імпэрфэкту трэба адрозьніваць ад пэрфэкту будучага часу: я пагуляю, мы зробім, ён зьесьці і г.д. Форма простага імпэрфэкту будучага часу была скасаваная камуністымі ў 1930-ыя разам з клічным склонам ды іншымі асаблівасьцямі беларускае мовы як праява “пальшчызны”. Нягледзячы на бальшавіцкую забарону, гэтая форма будучага часу не загінула, і ўжываецца нават цяпер, у 2003 годзе. Я думаю, настаў час вяртаць гэтае правіла зь цёмных куткоў гісторыі беларускае мовы і ўводзіць гэтую аўтэнтычную беларускую форму будучага часу ў больш шырокі ўжытак. Future tense (Futur Imperfect) in Belarusian languageEnglish summary: This is a short article about the old form of future tense in Belarusian language that was officially banned by the communists in 1933, but still survives until the modern day in informal usage. According to that Soviet language reform of 1933 (which was aimed at bringing Belarusian grammar closer to Russian) only the compound form of future tense was allowed, which is formed with the verb "to be" in future tense together with the corresponding infinitive, e.g. jon budzie rabić (he will work), my budziem hulać (we will play). Not many people know that there is a rather different old Belarusian form of Futur Imperfect which is constructed in this fashion:
The author says that very similar forms of imperfect future tense also exist in at least two other languages: in Ukrainian (the endings pattern is almost identical to Belarusian) and in Spanish (e.g. comeré, comerás, comerá, comeremos, comeréis, comerán.). The author calls upon the reader to use this form, in spite of the official "ban" that was placed on this tense by the Bolshevik language reformers.
See also / Гл. таксама: |
© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.
|