|
|
Папулярныя старонкі:
Беларускія літары: |
вярнуцца да артыкулаў Netspeak - Жывая мова нашага сеціва
|
| слова | пераклад | тлумачэньне, цытата |
|---|---|---|
| дзяк | дзякуй | Пэўна, самы папулярны скарот. Параўнайце з ангельскай (thanks - thx - 10x) ці чэскай мовай (dekuju - dik) - я зрабіў табе рахунак на лінуксе - дзяк |
| мо | можа | Таксама вельмі папулярны скарот. - працуе? - мо і працуе, але тут з гэтым праектам нічога не чуваць |
| шчэ | яшчэ | - шпіён! =) - але ж мне шчэ очань даляко да дзядзі Шцірліца :))) |
| ё | ёсьць | У нас слова "ёсьць" у бальшыні выпадкаў можна наагул апускаць, але ў тых выпадках, калі яно ўжываецца ў інтэрнэтных размовах яно часта ператвараецца ў "ё". (Параўнайце з украінскай - "е") - ці ё ў цябе Матрыца на DVD? - ё. |
| ма | няма | Гэты знаёмы ўсім прыклад "дзіцячага" слэнгу таксама прыжыўся і ў он-ляйне. - у цябе няма сёмага Photoshopу? - ма :( |
| шо | што | Гэта хутчэй прыклад "жывога маўленьня", якое перададзенае на пісьме, а не скарот, але ўсё ж скарачэньне на адну літару адбываецца. - я цябе трохі паляпаю стронгай - шо?? |
| трэ | трэба | Вельмі папулярны скарот. - злы, бо нехта мой нік узяў - дык зарэгіць трэ было |
| нат | нават | - яго ў Навінкі паклалі - я нат ня ведаў |
| зара | зараз | - стронгу трымае напагатове. зара пачне ляпаць |
| гэт | гэта, гэты | - гэт' ты пра каго? - пра жвіра канечне |
| до | досыць! годзе! | - до' ўжо пра гэта... прытаміў... - ок, апошні раз |
| у.н. | усяго найлепшага | форма разьвітаньня. - мне трэба ісьці =( - у.н. |
| кл | калі ласка | - дай сваё мыла кл |
| чк | чакай, пачакай | - давай я табе кіну мп3 з новым гітом - чк, я зара даўнлоўд раблю |
| супраца | супрацоўніцтва | - пагаворым аб супрацы - няма пра што размаўляць. |
| зарэгіць, рэгіць | зарэгістраваць | - я новы канал зарэгіў, усіх запрашаю, дам аўтаопа |
| клява | клявіятура | - У Краоля клява не фурычыць. Як бяз рук, блін :) |
| мяно | мянушка, найменьне | - З такім мяном прылюдна паказвацца нельга, гыгыгы |
| шахі | шахматы | - Куды ты зара? - На games.yahoo ў шахі пагуляюся трохі |
Трэба адзначыць, што словы мо, шчэ, трэ, до, нат, гэт зрэдчасу пішуцца з апострафам, які пазначае скарачэньне: мо', 'шчэ, трэ', до', на'т, гэт'.
Вельмі шырокая зьява ў беларускіх чатах - імітацыя жывой гутаркі "ў рэале", паказваючы асаблівасьці маўленьня на пісьме, ужываньне размоўных, слэнгавых выразаў.
| слова | пераклад | тлумачэньне, цытата |
|---|---|---|
| шо | што | Таксама зрэдчасу ўжываецца і "шта", але пераважна у нейкім парадыйным кантэксьце. |
| трэйці | трэці | - дык маем шанец пазмагацца за трэйцяе мейсца |
| мейсца | месца | Зьяўляецца дадатковае "й" аналягічна як у папярэднім выпадку. |
| лядзець | глядзець | - палядзі, ці ты маеш гэты плагін? - угу |
| ніхвіга; хвігець | ніфіга; фігець | У старабеларускай мове "ф" наагул адсутнічала і ў запазычаных словах вымаўлялася як "п" альбо "хв". Цяпер беларусы навучыліся вымаўляць гук "ф", але дзеля стылістыкі ён захоўваецца ў некаторых словах. - На ТБМ удвая даражэйшы - ніхвіга сабе! |
| скуль | адкуль | - скуль ён наогул? - здаеццаз Турэччыны |
| дзюрка | дзірка | - заўтра іспыт, блін, у мяне прадчуваньне, што будзе мяне прафэсар мудохаць ва ўсе дзюркі :( |
| рогліфы | ерогліфы | - дык там халера зразумееш - усё рогліфамі напісана |
| шлюхаць | слухаць | Наколькі я зразумеў гэта ўжывалася наўмысна з намёкам на "гульню словаў". - а я зара Дэпэша шлюхаю |
| зырыць | глядзець | Гэтае дваровае слэнгавае слова прыжылося і ў павуціньні. - Учора зырыў супэрскі фільм - жыцьцё Брайна |
| вулка | вуліца | - дык калі мы на вулку выйшлі, дык яны ўжо ўцяклі. |
| фурычыць | працаваць, функцыянаваць | - У яго клява не фурычыць, ён на яе каву праліў ггг - Цяпер як сабака: вочы разумныя, а напісаць ніц ня можа :-) |
| інцярфейс (ці іньцярфейс) | інтэрфэйс | "Вымаўленьне" замежных словаў (асабліва кампутаровых тэрмінаў) у стылі a la trasianka. Напэўна ў такіх выпадках мілагучансьць нашай трасянкі асабліва ўражвае. - мне ў новым нэтшкапе інцярфейс зусім не спадабаўся. |
| інцярнет (ці іньцярнет) | інтэрнэт | Такcама як у папярэднім выпадку. - але ж я ў інцярнет праз дайлап хаджу |
| альбум | альбом | - увесь альбум шчэ ня слухаў |
Апрача гэтага я заўважыў некаторыя іншыя своеасаблівасьці жывой мовы сеціва:
У размове, не заціснутай у строгія рамкі "правільнай" мовы, часта зьяўляюцца замежныя запазычаныя словы, якія не фіксуюцца сучаснымі слоўнікамі. У маёй калекцыі такіх словаў назьбіраліся палянізмы, украінізмы, "трасянканізмы", англіцызмы ды інш.
| слова | пераклад | тлумачэньне, цытата |
|---|---|---|
| рок | год | Слова "рок" таксама можна разглядаць як украінізм. - у кітайцаў сяньня новы рок, пайду ў "чырвоны цмок" бо яны зьніжкі 50% абяцалі |
| места | горад | Гэта слова таксама мажліва разглядаць як украінізм альбо наагул можна ўважаць "места" нашым беларускім словам, бо яно досыць шырока ўжывалася ў мінулым і цяпер таксама сустракаецца досыць часта ў беларускіх тэкстах. - ці ты калісьці быў у Празе? - ну так! файнае места! |
| скрыдлы | крылы | - зрабіла паскудзтва, а цяпер анёлам прыкідваецца, толькі скрыдлаў не хапае! |
| цо | што | Звычайна ў нейкім парадыйным кантэксьце, калі падкрэсьліваецца "замежнасьць", чужынскасьць тэмы. - у спалучэньні з азотнай кіслатой гэты ангідрыд дае патрэбнае рэчыва, паняў? - цо??? |
| барзьдзей | хутчэй | - я барзьдзей сам зраблю, чым яму даручу |
| ніц | нічога | - ну і шо ты атрымаў за гэны вэбпраект? - ніц! абсалютна ніх%я не далі... пракінулі =( |
| ніж | чым | - а ў мяне было ў два разы лепш, ніж у яго. |
| фахоўца | спэцыяліст, адмыслоўца | - Фахоўца? Першы раз чую. - Звычайны палянізм. Мне ў вуха трохі ткнула, але сьцярпеў. |
| вміць | умець | Дзякуючы ўкраінскай пародыі на Матрыцу ў беларускім сеціве стала папулярнай фраза "я вмію літаті" (і ейныя варыяцыі) |
| ё | ёсьць | Напэўна, таксама можна разглядаць як украінізм (бо па-ўкраінску - "е") - у цябе няма нокіі 8210? - ё. аддам нядорага... |
| тылькі | толькі | - я ж тылькі зара прачнуўся |
Асабіста ў мяне расейскія словы, запісаныя ў беларускім маўленьні, ствараюць уражаньне гэткай прыемнай для вуха нашай натуральнай трасянкі (але калі без злоўжываньня), хаця гэта маё прыватнае меркаваньне. Вось толькі некаторыя словы, якія я заўважыў у беларускіх чатах (а насамрэч іхная колькасьць абмяжоўваецца толькі слоўнікавым багацьцем самой расейскай мовы):
| слова | пераклад | тлумачэньне, цытата |
|---|---|---|
| шчас | зараз | - ты для мяне гэта зробіш? - ну шчас! |
| граць | гуляць | - дзе зьніклі, блін?? - у більярд граліся |
| замурочкі | заморочки (рас) | - трэба запоўніць яшчэ тры формы - што за замурочкі такія? |
| гэта дзела | у гэтай справе | - між іншым сёньня ў яе дзень народзінаў - дык гэта дзела трэба адмеціць :)) |
| очань дажа | нават вельмі | - табе ён спадабаўся? - очань дажа ;) |
| нічаво | нічога | - прабач, калі пакрыўдзіла - нічаво, я зусім не пакрыўдзіўся |
| нізьзя | нельга, ня можна | - можна мне яму пароль да твайго FTP даць? - нізьзя! |
| пязьзец | пізьдзец | а таксама іншыя варыяцыі. |
| магёш | можаш | узятае з размоўнай расейскай. - у яго Nokia 3210 заблякаваная. магёш яе разлочыць |
| цясьціраваць | тэставаць, правяраць, спраўджваць | - а я зараз адзін скрыпт цясьцірую - але чамусьці не працуе :( |
Такіх ангельскіх кампутаровых тэрмінаў, якія проста шляхам трансьлітэрацыі ўваходзяць у нашу мову, напэўна, ужо некалькі тысячаў, але тут я прыводжу толькі найбольш папулярныя, якія сапраўды прыжыліся ў нашым сеціве.
| слова | пераклад | тлумачэньне, цытата |
|---|---|---|
| інэт, нэт | (i-net) інтэрнэт, сеціва | - ты праз што ў інэт ходзіш? - дайл-апам беспарольным. |
| юзаць | (to use) карысатацца, ужываць | - ты зараз у асьцы? - дык я юзаю Трыліян, бо там усё разам |
| кул | (cool) файна, крута | - у Менску сонца - кул! |
| гакер | (hacker) | я думаю, калі вы хоць трохі сутыкаліся з кампутарамі, то агульнае разуменьне слова "гакер" у вас ёсьць. - які ж ён гакер? самы звычайны ламэр! |
| ламэр | (lamer) | чалавек, які ня ўмее карыстацца кампутарам. - у мяне капс-лок быў націснуты. якая ж я ламэрка! |
| гэймэр | (gamer) | фанат кампутаровых гульняў. - мяне гэныя гэймэры дасталі - немагчыма вольны камуптар знайсьці у лабах з-за іх |
| спам | (spam) | масавая інтэрнэт-рэкляма, якая дасылаецца людзям, што яе не прасілі, бяз іхнага дазволу. - мне на тую скрынку пачаў спам прыходзіць. |
| спаміць | (to spam) | дасылаць масавую рэкляму-спам - ідзі лепш он-ляйнэр спаміць, а то да мяне прычапіўся =)) |
| крак | (crack) | пірацкая (узламаная) вэрсія праграмы. - а ты для яго краку ня маеш? |
| кракнуць | (to crack) | узлом ліцэнзійнай вэрсіі праграмы. - слухай, а ты яе кракнуць не магёш? |
| варэз | (warez) | пірацкія неліцэнзаваныя праграмы. - дык ты на варэз сайты схадзі, пашукай |
| даўнлоўд | (download) | зьліў, загрузка праграмы на лякальны кампутар з сэрвэру. - я зараз даўнлоўд раблю, але дужа павольна ідзе :( |
| аська | (ICQ = I seek you) | папулярная праграма для зносінаў празь сеціва. - нешта я цябе ў асьцы зусім ня бачу - на аську няма часу, працы да халеры... |
| баніць | (to ban)забараніць | забараніць для ўваходу на канал IRC. - трэба яго забаніць, дастаў ён ужо |
| кікбаніць | (to kickban) | адной камандай выкінуць юзэра з каналу IRC і адразу ж забараніць яго. - за такое адразу ж кікбан |
| кікаць | (to kick) | выкінуць юзэра з каналу IRC. - а ён мяне кікнуў за гэта. ты ўяўляеш? |
| сайбэрпанк | (cyberpunk) кібэрпанк | новы жанар у літаратуры |
| смайлік | (smiley) | Спалучэньне ASCII-сымбаляў, якія фармуюць невялічкі псэўда-твар для дэманстрацыі нейкай эмоцыі. - шо гэта было?? - гэта ў мяне такі смайлік зашыфраваны :) |
| рэал | (real) | рэчаіснасьць, рэальнае жыцьцё - а ў рэале ты кім працуеш? |
| комп, компік | (computer) кампутар | - удома на компе мусіць быць, я пашукаю. |
| спэлчэкер | (spellchecker) | праверальнік артаграфіі - трэба ж спэлчэкерам праверыць, а тож памылкі ў кожным сказе. |
| нэтшкап | (Netscape)састарэлы браўзэр | - я для нэтшкапа аптымізацыю не рабіў, бо няма сэнсу час губляць на гэта |
| сабж | (subject) тэма | тэма, прадмет размовы; спасылка на прадмет размовы - хто можа дапамагчы з сабжам? |
| хоўмпага | (home page) хатняя старонка | Таксама, некаторыя ўжываюць слова "хамяк". - rydel.cjb.net - гэта мая хоўмпага, там і знойдзеш гэны артыкул |
| крэатыў | (Creativity or Kreativ in German) | - ці ты чытаў ягоны аповед? - так. вось гэта запраўды крэатыў |
| канэкт | (connect) злучэньне | - нешта канэкт у мяне зусім паганы - паспрабуй празь беспарольку |
| мыла | (mail) пошта | - табе гэта патрэбна? - так. кінь мне на мыла, калі ласка |
| юзэр | (user) карыстальнік | - а ён кажа: адмінскі пароль юзэрам не дам =( |
Усе словы, што сабраныя ў гэтым разьдзеле, - прадукт трансьлітэрацыі ангельскіх кампутаровых тэрмінаў. Бальшыня гэтых словаў стала ўвайшлі ў лексыкон нашых кампутаршчыкаў. Аднак некаторыя мовазнаўцы да гэтай зьявы ставяцца вельмі адмоўна і прапануюць ствараць уласныя беларускія адпаведнікі. Час ад часу адмыслоўцы прапануюць наватворы для некаторых кампутаровых тэрмінаў. Але гэта зазвычай нейкія прыватныя ініцыятывы, у гэтай справе няма ніякай сыстэмы, няма арганізацыі, і адпаведна плёну пакуль няма. Я магу ўзгадаць літаральна пару словаў, якія сапраўды пасьпелі прыжыцца. Па-першае, гэта слова "сеціва" (якое, здаецца, упершыню ўвёў ва ўжываньне Сяргей Шупа). Таксама, словы "гартач" (browser), "гузік" (button), "тэчка" (folder). Але хацеў бы падкрэсьліць, што ніякіх стандартаў у перакладзе інтэрнэтных тэрмінаў пакуль не існуе.
Яшчэ колькі словаў, якія я напаткаў у беларускім он-ляйне і ня змог дакладна клясыфікаваць.
| слова | пераклад | тлумачэньне, цытата |
|---|---|---|
| лацініць | пераводзіць у лацінку | - ты кірыліцай пісала? - так. трэба будзе гэта ўсё лацініць |
| па-наску | па-нашаму | - прывітаньне, агапі му! - а як гэта будзе па-наску? |
| пячорны | ламэр | Напэўна, гэта скарот ад выразу "пячорны чалавек" - як прынтар падлучыць да ноўтбука? - эх, ты, пячорны! |
| люстра | люстэрка-копія вэб-сайту | - ці ты маеш люстра для свайго сайту? - пашто мне люстра? |
| байнэт | беларускае сеціва | Пераклад-калька з расейскай, дзе ўжываецца аналягічнае слова "рунет" (расейскае сеціва - RUssian NETwork) - яны напісалі, што толькі сайты байнэту бяруць для ўдзелу... |
| белнэт | беларускае сеціва | Альтэрнатыва папярэдняму тэрміну (байнэт). - У белнэт нешта зусім ціха - а што ж ты чакаў? калі будуць грошы, будзе і "дзьвіжэньне" ;) |
| пляткарня | чат | - сяньня ўдвая больш пасьпеў, чым звычайна - вось як бывае, калі па пляткарнях не сядзець увесь час! |
| шрайбаць, нашрайбаць | пісаць | Напэўна, запазычанае слова, але цяжка сказаць зь якой мовы, бо падобны корань ёсьць шмат у якіх індаэўрапейскіх мовах. - трэба чарговы выпуск шрайбаць, юзэра чакаюць |
| дабранак | форма разьвітаньня | Разьвітаньне, калі твой суразмоўца ідзе спаць а 4-5 гадзіне раніцы. - усё, хутка сонца ўстане, я ў ложак.. - дабранак! ;) |
Трэба дадаць, што ўсе пададзеныя ў гэтым артыкуле словы сустракаюцца ня толькі ў кірылічнай абэцэдзе, але і лацінкай. Гэтаму нечаканаму ааднаўленьню лацінкі мы мусім падзякваць інтэрнэту (дзе напачатку падтрымлівалася толькі лацінская абэцэда), а потым мабільнай сувязі, дакладней, сэрвісу SMS (Short Messages Service). А зараз трохі пра смайлікі...
Эматыконы (emoticons) альбо смайлікі (smiley) - гэта спалучэньне ASCII-сымбаляў, якія фармуюць невялічкі псэўда-твар для дэманстрацыі нейкай эмоцыі. Іх ужо некалькі сотняў, і нават створаныя слоўнікі з тлумачэньнямі для кожнага. Вось самыя папулярныя і простыя смайлкі, якія сустракаюцца на беларускіх чатах:
:) - звычайная ўсьмешка
:)) - падвойная ўсьмешка
%) - вар'ят(-ка), вар'яцкая ўсьмешка
:_( - плач
:( - незадаволены, сумны
:(( - удвая больш незадаволены ці сумны
=) - шчасьлівы, радасны
=/ - злы, раззлаваны
=( - сумны, маркотны
ггг - імітацыя рогату, сьмеху
гыгыгы - тое самае, што і ггг (таксама магчымыя розныя варыяцыі: гагага, гігігі і г.д.)
Таксама як і смайлікаў гэтых замежных кампутаровых скаротаў ужо некалькі сотняў (магчыма нават тысячаў). Тут я прыводжу толькі тыя, што (паводле маіх нядоўгіх назіраньняў) ужываюцца і беларусамі. Вось найбольш папулярныя ангельскія скароты, якія прыжыліся ў нас:
| скарот | па-ангельску | пераклад |
|---|---|---|
| 2u2 | To You To | Табе таксама |
| 404 | I have no clue | Ня ведаю. Ня маю ўяўленьня. |
| afaik | As Far As I Know | Наколькі я ведаю |
| afk | Away From Keyboard | Я зараз не за клявіятурай |
| aka | Also Known As | Таксама вядомы як |
| asap | As Soon As Possible | Як мага хутчэй |
| asl | Age Sex Location? | Узрост, пол, месцазнаходжаньня |
| b4 | Before | Перад, раней |
| b4n | Bye For Now | Разьвітваюся |
| bbl | Be Back Later (I shall be back in a while) | Вярнуся пазьней (праз пэўны час) |
| brb | be right back, I shall be back very soon. | Зараз вярнуся (у хуткім часе) |
| btw | By the Way | Між іншым, дарэчы |
| cu | See You | Пакуль, пабачымся |
| faq | Frequently Asked Questions | Часта задаваемыя пытаньні |
| fyi | For Your Information | Да вашага ведаму |
| g2g | Got To Go | Трэба ісьці |
| gg | Good Game | Добра згуляў |
| gl | Good Luck | Удачы |
| h&k | Hugs & Kisses | Абдымкі ды пацалункі |
| hth | Hope This Helps | Спадзяюся, што дапамог |
| ic | I See | Я разумею |
| ilu | I Love You | Я цябе кахаю |
| imho | In my humble opinion | На маю сьціплую думку |
| irl | In Real Life | У рэальным жыцьці |
| jj | Just Joking | Проста жартую |
| kbd | Keyboard | Клявіятура |
| l8r | Later | Пазьней |
| lol | laughing out loud, lots of laughter | Гучна сьмяюся, рагачу |
| motd | Message of the day | Дзённае паведамленьне |
| np | No Problem | Няма праблемы |
| plz, pls | Please | Калі ласка |
| ppl | People | Людзі |
| rotfl, rofl | rolling on the floor laughing, that was very funny | катаюся па падлозе ў прыступе рогату |
| rulez | rules | вельмі файна |
| sux | sucks | пагана, паскудна |
| sup | What's up? | Як маесься? |
| sysop | System Operator | Сыстэмны апэратар |
| thnx, thx, 10x | Thanks | Дзякуй |
| ty | Thank You | Дзякую |
| u | You | Ты |
| u2 | You Too | Ты таксама, табе таксама |
| ur | Your | Твой, ваш |
| w/ | With | З |
| w/o | Without | Без, бяз |
| w8 | Wait | Чакай, пачакай |
| w8am | Wait A Minute | Пачакай адну хвілю |
| y? | Why? | Чаму? |
| zzz | sleeping, bored, tired | Пакзвае, што чалавек сьпіць альбо яму сумна. |
Дасылайце свае парады на наступную адрэсу: Rydel N23
© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.