Наведайце Amazon.com і купляйце кнігі - грошы ідуць на аплату госьцінгу і разьвіцьцё гэтага сайту pravapis.org дахаты

English version

news / naviny
articles / artykuly
books / knihi
buy books / kuplaj knihi
dictionary / slounik
download
utilities / ultylity
links / spasylki
forum
about

Раім набыць:
Віно зь дзьмухаўцоў
(па-расейску)
Рэй Брэдбэры

Папулярныя старонкі:
Новы правапіс-2005
Перакладчык з translit'у
Перакладчык у лацінку
Жывая мова online
L10n – лякалізацыя
Ґґ – новая літара
Менск у 1930 г.
Гасьцёўня
<br23> блоґ

Беларускія літары:

Ć ć   Ł ł   Ń ń   Ś ś   Ź ź
Č č   Š š   Ŭ ŭ   Ž ž  

Sestry Fromm вярнуцца да артыкулаў
раздрукаваць

Вазьму ўрокi трасянкi

Марына Куноўская

На першы погляд, заяўлены запрос - сьмешны i ня варты ўвагi. Трасянка, так звычайна мяркуюць, - ня мова, а нешта незразумелае, напаўрасейскае-напаўтутэйшае, якiм карыстаюцца тыя, хто саромеецца сваёй беларускасьцi, але ня можа правiльна размаўляць i па-расейску. Калi ўжо так хочацца адчуць сябе на мейсцы гэных гаротнiкаў, вучыць нiчога ня трэба - трэба без усякага ладу блытаць расейскую i беларускую лексыку ды фанэтыку - i атрымаеш.

Значную частку "адраджэнскiх" словаў ён уважае такiмi ж чужымi, як i газэтныя расейскiя...

Але гэта тэорыя. На практыцы ж кожны, хто стала карыстаецца любой з названых моваў, i нават шчырыя бiлiнгвы, маюць тыя ж цяжкасьцi, калi даводзiцца, што называецца, "размаўляць з народам". Добра, калi вясковыя каранi яшчэ ня вельмi далёкiя i "напаўмова" ўспамiнаецца пасьля першай чаркi. Калi ж "выйшлi з народу" ўжо твае дзяды i жывыя сваякi нагадаць рэальную трасянку ня могуць, кнiжная i "адраджэнская" мова не дапаможа знайсьцi паразуменьне з "простым чалавекам". Значную частку "адраджэнскiх" словаў ён уважае такiмi ж чужымi, як i газэтныя расейскiя. Лiтаратурнай мовай - усё роўна, расейскай цi беларускай - гавораць iнтэлiгенты, якiя, па вызначэньню, страшэнна далёкiя ад народу. I хоць ты вывучы напамяць усяго Купалу, Багдановiча i Караткевiча - табе, адукаванаму, нельга растлумачыць, чаму добра красьцi ў суседа-фэрмэра i дрэнна - не абраць iзноў старшынёй калгаса гэтую пачвару, што падтрымлiваюць раённыя ўлады. Ты ня ведаеш - i, здаецца, ня хочаш ведаць - тутэйшай гаворкi. Ты хочаш, каб усе вучылi тваю. Прабач, у простага чалавека няма часу на гэтую забаву.

Той, хто мовiць трасянкай, не пераблытае вёску i дзярэўню: першае - гэта малая радзiма, нешта дарагое i любае, другое - мейсца, адкуль прыехалi недарэкi-суседзi...

Насамрэч, трасянка значна больш складаная рэч, чым блытанiна расейскай зь беларускай. Калi хочаце, гэта спалучэньне лепшага, што ёсць у абедзьвюх мовах. Ну калi ня лепшага, то найбольш зручнага для штодзённай камунiкацыi. Таму трасянку можна вучыць, як любую iншую мову. У ёй, скажам, ёсць хата, пакоi ў гатэлi i проста дах над галавой, але няма лiтаратурна названай "кватэры" - ёсць "кварцiра", жытло для гарадзкiх i расейскамоўных. У трасянцы, як у нiводнай з "культурных" моваў, зьмест слова залежыць ад ягонай этымалёгii i ступенi асвоенасьцi насельнiцтвам. Напрыклад, той, хто мовiць трасянкай, не пераблытае вёску i дзярэўню: першае - гэта малая радзiма, нешта дарагое i любае, другое - мейсца, адкуль прыехалi недарэкi-суседзi, што не навучылiся нават карыстацца попельнiчкай на агульным калiдоры. Дзярэўня - прастора нiзкай культуры, якая можа знайсьцiся i на зусiм гарадзкой вулiцы, прастора, што ня мае нiякага дачынення да паходжаньня тваiх продкаў. Так, у дзярэўнi мовяць той жа трасянкай - але i вада, i сонца там тыя ж - што з таго.

Гэтая мова нарадзiлася зусiм не ў гарадзкiх крамах, дзе вясковаму чалавеку было няёмка папрасiць кiло цукру ў жонкi расейскага афiцэра, што стаяла за прылаўкам.

Не, гэтая мова нарадзiлася зусiм не ў гарадзкiх крамах, дзе вясковаму чалавеку было няёмка папрасiць кiло цукру ў жонкi расейскага афiцэра, што стаяла за прылаўкам. Быў бы тавар i была бы карысьць гандляваць - а пра тэрмiны як-небудзь бы дамовiлiся. Трасянка лёгка ўзьнiкае за сьвяточным сталом, дзе, як было на гэтай зямлi адвеку, зьбiраюцца i расейцы, i палякi, i беларусы. Магчыма, прадзед расейца Iвана калiсьцi жорстка бiўся з прадзедам беларуса Янкi - але ж навошта гэтыя рода-плямённыя разборкi прыстойным людзям. Прыстойным людзям даспадобы ветлiвая размова, калi кожны хоча, каб яго зразумелi лепш, i таму ня грэбуе i "чужамоўнымi" словамi. Расеец, што жыве ў беларускай вёсцы дзясятак-другi гадоў, можа асвоiць трасянку ня горш, чым яго сусед-беларус. Праўда, беларусы больш схiльныя "асымiляваць" што нi трапiць на язык - але што дрэннага у ветлiвасьцi? Каб не яна, белых блiноў ды чорнай iкры мы бы ня ведалi да гэтай пары: чалавек спажывае толькi тое, чаму можа даць iмя.

...Калiсьцi мне раптам захацелася вывучыць тарашкевiцу. Ну, ведаеце, на ёй пiшуць такiя адукаваныя маладыя мужчыны i вольналюбiвыя паненкi ў вышытых апранахах. У пэўным узросьце гэта робiць уражаньне i хочацца трапiць у тую ж тусоўку. Але было лета, у крамах не знайшлося падручнiкаў, а бiблiятэка зачынялася дужа рана. Прайшоў месяц-другi, i я супакоiлася. У вуснай размове ня вызначыш, хто ведае дакладнае напiсаньне словаў, а газэты, нават самыя "адраджэнскiя", прымаюць тэксты i на "наркамаўцы". Сапраўды, навошта мне тая тарашкевiца? Я разумею, што нейкае слова - расейскае цi беларускае - можа лепей iншага передаваць сутнасьць зьявы. Але якiя зьявы перадае мяккi знак? Асаблiвасьць вымаўленьня? Ну, гэта нешта зразумелае толькi паэтам. А калi слых твой настроены не выключна ў бок фiлялёгii, то можна пачуць, што, скажам, чалавек, у якога ня вельмi роўныя зубы, таксама вымаўляе трохi iначай, - не па-людзку прымушаць яго перавучвацца. Ды што там зубы - у кожнай вёсцы асобныя словы вымаўляюць iначай. Мы ж не навукоўцы, каб сварыцца пра гэткiя абстрактныя рэчы. Ды й нарэшце, што такое прапануюць на той тарашкевiцы, каб абавязкова трэба было перавучвацца? Калi б у беларускай лiтаратуры быу свой Борхэс, што пiсаў выключна зь мяккiмi знакамi - можа, давядзiся зьвяртацца да яго пiсьмова, я б i знайшла карэктара, а калi б патрэба ўзьнiкала часта - то i сама бы асвоiла гэты не такi складаны альгарытм. А цяпер я значна лепш разумею, нашто вучыць трасянку - на ёй размаўляюць тыя, хто вырабляе хлеб i сала. Бяз хлеба, прабачце, нiкуды, ня тое што без газэты са сьмешным накладам.

Сябра-казах у адказ мог перайсьцi на мову наагул незразумелую, а трасянка, што тут зробiш, прачытываецца лёгка i расейцам, i ўкраiнцам.

"Але ж у цывiлiзаваных краінах, якiя пабудаваныя на падмурку ўласнай нацыянальнай культуры, ё лiтаратурная мова, якой карыстаецца ўсе насельнiцтва, незалежна ад сацыяльнага паходжаньня," - кажуць спэцыялiсты па мяккiх знаках. Асаблiва натхняе прыклад Iзраiлю, якi стварыў сваю мову з гаворкi невялiчкай групы насельнiкаў Абяцанай Зямлi, а цяпер усе ёй карыстаюцца. Што i казаць, Iзраiль - краiна цiкавая, там i камунiзм у кiбуцах будуюць - i спадзяюцца на посьпех. Але нават у габрэяў сытуацыя iншая: на iўрыт чалавек мяняе цалкам чужую мову, а ў беларусаў ёсьць свая трасянка. Вядома, iнтэлiгентам, што пасьпелi адслужыць у савецкiм войску, яна не падабаецца: з асаблiвасьцяў нелiтаратурнага расейскага вымаўленьня калiсьцi надта пацяшалiся таварышы. Сябра-казах у адказ мог перайсьцi на мову наагул незразумелую, а трасянка, што тут зробiш, прачытываецца лёгка i расейцам, i ўкраiнцам. Таму, вырашае iнтэлiгент, яму таксама патрэбная сапраўдная незразумелая мова - незразумелая ня толькi ненавiсным "прапарам", але i ўласным бацькам. Бо, ведаеце, з бацькамi далiкатнаму чалавеку высьвятляць адносiны асаблiва ня хочацца, лепей ужо размаўляць на розных мовах.

Наагул "праблема нацыянальнага адраджэньня" ў беларускiм кантэксьце - гэта ў значнай ступенi "праблема бацькоў i дзяцей". Нацыянальныя каштоўнасьцi таксама незразумелыя большасьцi людзей з паваеннага пакаленьня, як i каштоўнасьцi рынку цi Дэклярацыi правоў чалавека. I назваць тое пакаленьне "мiгрантамi" - гэта даць мянушку, але нiчога ня вызначыць. Сапраўды, многiя са старэйшага пакаленьня "савецкiх беларусаў" згубiлi сувязi са сваiмi каранямi. Адукацыя i культура належаць вольнаму часу - адкуль вольны час у савецкага чалавека, цi то ў пралетарыя, цi "iтээраўца", цi нават службоўца ў невялiкiх чынах? Цяпер можна казаць пра тое, што беларускiя школы ў свой час бязьлiтасна зачынялi: але мае бацькi памятаюць, што зачынялiся яны з-за адсутнасьцi попыту насельнiцтва. Сапраўды, савецкая дзяржава не агiтавала за беларускую мову - дзяржава агiтавала за камсамольскiя будоўлi. Цi варта абвiнавачваць у гэтым тэхнакратычную дзяржаву: у яе i ня можа быць гуманiтарных прыярытэтаў, яна забясьпечвае толькi неабходны мiнiмум культурных патрабаваньняў. У "рэспублiках", дзе карыстацца нацыянальнай мовай насельнiцтву сапраўды было зручней, яна нiкуды ня зьнiкла.

Дзiўна, што "праблема бацькоў i дзяцей" атрымала ў Беларусi абсалютна фiлялягiчны выгляд. Не такi зусiм, як, напрыклад, у летувiсаў: там "расейскамоўны" сапраўды часта можа значыць "чужынец". Не такi, як у расейцаў, дзе за "чыстату мовы" змагаюцца самi ведаеце хто. Самы блiзкi, i праўда, iзраiльскi прыклад, дзе група iнтэлектуалаў сваiмi прыватнымi намаганьнямi будуе ўласную Абяцанаю Зямлю для братоў i сёстраў па веры. Але куды нам да iзраiльскiх магчымасьцяў: там ёсць ня толькi здольнасьць да прыгожых мараў, але i грошы на курсы iўрыту для ўсiх, хто хоць трохi цiкавiцца нацыянальнай культурай. Хто зь дзеячоў беларускага адраджэньня - як па-ранейшаму лiчыць насельнiцтва, пiсьменьнiкаў, чые творы мала хто хоча чытаць, - фiнансаваў з уласнае кiшэнi прынамсі адзiн асьветнiцкi клюб? Кажуць, адзін Глобус…

Беларусы, аднак, могуць спадзявацца на ветлiвасьць суайчыньнiкаў: як бацькi асвоiлi "трасянку", так "дзецi" будуць вучыць "сапраўдную мову" для паразуменьня з новымi нацыянальна сьвядомымi сябрамi цi кiроўцамi. Але ж для гэтага кожны "адраджэнец" павiнен стаць усеагульным сябрам цi хаця бы невялiкiм кiроўцам. Якiм чынам? Па-першае, трэба знайсьцi агульную мову з суразмоўцамi. Так, тую самую - трасянку, бо iншай няма.

...а калi чалавек паважае сам сябе - некаму абавязкова захочацца размаўляць яго мовай.

Хаця можна дзейнiчаць i прасьцей, на прыватным узроўнi. Падаруй сваiм уласным вясковым дзядам бэнзапiлу, бiятуалет, вадагрэйны апарат i пральную машыну - i ў iх зьявiцца час чытаць твае газэты i нешта меркаваць пра дзяржаўны лад. Калi ты зможаш зарабiць на гэта грошай сваёй незразумелай iнтэлiгенцкай прафэсiяй i навучыць iх карыстацца новымi зручнасьцямi са сваей незразумелай iнтэлiгенцкай далiкатнасьцю - вось тады нехта паверыць, што трэба вучыць яшчэ i тваю ўлюбёную тарашкевiцу. Не таму, што яна лепей трасянкi, - проста, калi ты зьдзейсьнiш гэтую непад'емную для беларускага iнтэлiгента рэч, ты нарэшце зможаш сябе за нешта паважаць. А калi чалавек паважае сам сябе - некаму абавязкова захочацца размаўляць яго мовай.


English summary: Maryna Kunouskaja brings into the spotlight the issue of our national language mix trasianka, the Belarusian-Russian patois. Trasianka (or, alternatively spelled, trasyanka) is the kind of language that Belarusian villagers typically speak. It's used by the villagers who natively spoke Belarusian, but abandoned it in favor of Russian (as more "urban" and "fashionable" language), and ended up speaking this mixture. In Belarusian language trasianka also means low quality hay, when indigent farmers mix ("shake") fresh grass with the yesteryear's dried hay. Maryna Kunouskaja discusses the social aspects of speaking in trasianka, especially the issue of generation gap that trasianka and literary Belarusian create between parents and children, and the rejection and alienation that has been experienced by some nationalistic activists who insist on using correct literary Belarusian. She also points out that trasyanka has been completely ignored by the mainstream linguists and sociologists in Belarus and abroad.

See also / Гл. таксама:

- Online Trasianka Generator (перакладчык з расейскай на трасянку)
- Абмеркаваньне артыкулу на сайце litara.net
- Netspeak - жывая мова нашага сеціва
- Менск слэнгавы

Напішыце водгук // Write your comment


© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.





 • Рэкамэндаваны web hosting (адкажу на вашы пытаньні);
 • Кнігарня oz.by (Беларусь) і скарбонка rodina.by (Беларусь);
 • Кнігі па-ангельску з amazon.com (ЗША), гл. нашу новую выбарку;
 • Таксама кнігі па-нямецку і па-ангельску з amazon.de (Нямеччына).


pure cambogia ultra . http://www.number-helpline.co.uk/