Наведайце Amazon.com і купляйце кнігі - грошы ідуць на аплату госьцінгу і разьвіцьцё гэтага сайту pravapis.org дахаты

English version

news / naviny
articles / artykuly
books / knihi
buy books / kuplaj knihi
dictionary / slounik
download
utilities / ultylity
links / spasylki
forum
about

Раім набыць:
Беларуска-рускі слоўнік
Булыка А.М.

Папулярныя старонкі:
Новы правапіс-2005
Перакладчык з translit'у
Перакладчык у лацінку
Жывая мова online
L10n – лякалізацыя
Ґґ – новая літара
Менск у 1930 г.
Гасьцёўня
<br23> блоґ

Беларускія літары:

Ć ć   Ł ł   Ń ń   Ś ś   Ź ź
Č č   Š š   Ŭ ŭ   Ž ž  

вярнуцца да артыкулаў
раздрукаваць

Віленскі ўнівэрсытэт запрашае

vilnia.com

belarusian girlКатэдра беларускай філялёгіі факультэту славістыкі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту абвяшчае набор абітурыентаў па спэцыяльнасьці беларуская філялёгія з магчымасьцю атрыманьня дадатковай спэцыяльнасьці: расейская філялёгія, польская філялёгія, журналістыка, культуралёгія, геапалітыка, маркетынг антыкварнай справы. У Беларусі дыплём Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту мае юрыдычную сілу. Навучаньне завочнае й платнае.

Структура навучаньня ва ўнівэрсытэце мае тры ступені: бакаляўр, магістар, дактарант. У часе вучобы замежныя студэнты змогуць атрымаць бясплатныя шматразовыя візы, папрацаваць у багатых архівах і бібліятэках Літвы, пазнаёміцца з мовай і культурай народа-суседа, узяць удзел у культурным жыцьці беларускае дыяспары. Можна будзе таксама выпрабаваць свае сілы ў беларускіх праграмах літоўскага радыё й тэлебачаньня, газэтах Літвы.

Сёньня на беларускім аддзяленьні навучаецца каля 100 чалавек, сярод якіх, апрача грамадзян Літоўскае Рэспублікі, ёсць жыхары Беларусі, Ангельшчыны й Гішпаніі.

Катэдра беларускай філялёгіі факультэту славістыкі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту сёлета адзначае дзесяцігодзьдзе сваёй дзейнасьці. У пачатку 90-х гадоў менавіта калектыў катэдры згуртаваў беларускія суполкі і інтэлігенцыю дзеля аднаўленьня першай у паваенным часе беларускай школы ў Літве. Выпускнікі катэдры працуюць у Віленскай беларускай школе імя Францыска Скарыны, беларускіх клясах Вісагінаса, на радыё і тэлебачаньні, у школах Беларусі, працягваюць вучобу ў магістратурах Беларусі і Літвы і г.д.

Прыём дакумэнтаў на завочнае аддзяленьне: для замежных грамадзянаў - да 15.09.2002, для грамадзянаў Літвы - да 15.10.2002. Для паступленьня неабходна даслаць наступныя дакумэнты: атэстат (копія) альбо дыплём вышэйшай школы, 4 фотакарткі (3х4), выпіску з працоўнай кніжкі (калі ёсьць), заяву на імя рэктара.

Дакумэнты, калі ласка, дасылайце на наступную адрэсу:

  Baltarusiu filologijos katedra
  (катэдра беларускае філялёгіі)
  Vilniaus pedagoginis universitetas
  Studentu g. 39-527
  2004 Vilnius
  LIETUVA

Кантактная асоба - загадчыца катэдры Лілея Плыгаўка:
Электронная пошта: belfil@vpu.lt
Тэлефоны: +3702751604 (+факс), +3709806710 (мабільны), (8 0163)470503 (у Баранавічах).

Заўвага вэбмайстры: Мяне пыталіся, колькі каштуе навучаньне на катэдры. Паводле прыватнай інфармацыі ад аднаго зь віленскіх студэнтаў, гэта каштуе 1400 літаў штогод (каля 400 даляраў ЗША), але калі ласка кантактуйце непасрэдна прадстаўнікоў унівэрсытэту, каб даведацца найбольш сьвежую і дакладную інфармацыю.


English summary: Vilnius Pedagogical University is inviting new students to study for a degree in Belarusian philology with the possiblity to have a second major in Russian philology, Polish philology, journalism, culturology, geopolitics, antiques marketing. You will study "by correspondence" and will have to pay for your education. During your studies you will receive multiple-entry Lithuanian visa and will get an opportunity for internship in Lithuanian Radio and TV, will visit the rich archives and libraries of Vilnius. Currently around 100 students are studying toward the degree in Belarusian philology (from Lithuania, Belarus, Great Britain and Spain). The deadline for documents' submission is 15.09.2002. You should send your high school transcript (or a university transcript), 4 photos (3x4cm), resume, and the official request to enroll addressed to the dean. The letter should be sent to the following address:

  Baltarusiu filologijos katedra
  Vilniaus pedagoginis universitetas
  Studentu g. 39-527
  2004 Vilnius
  LIETUVA

The dean of the Belarusian philology department Lileja Plyhauka (Plygavka) has kindly allowed me to post her contact information on this Webpage:
E-mail: belfil@vpu.lt
Phone: +3702751604, mobile +3709806710, +375163470503 (in Baranaviczy, Belarus).

Personal note: Many people have asked me how much does it cost per year to study Belarusian philology there. One of the students told me it is 1400 Lithuanian lits per year (around 400 USD), but you have to contact the university yourself to get the most uptodate figures.

Напішыце водгук // Write your comment


© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.





 • Рэкамэндаваны web hosting (адкажу на вашы пытаньні);
 • Кнігарня oz.by (Беларусь) і скарбонка rodina.by (Беларусь);
 • Кнігі па-ангельску з amazon.com (ЗША), гл. нашу новую выбарку;
 • Таксама кнігі па-нямецку і па-ангельску з amazon.de (Нямеччына).


Деньги под залог птс москва на сайте http://brokeravto.ru .