Вельмі рады вас бачыць на нашым сайце пра
беларускую мову, самым папулярным сайце пра беларускую мову сярод англамоўных сайтаў, а таксама адным зь лідараў сярод беларускіх вэбсайтаў, прысьвечаных беларускай мове.
Наш сайт мае цалкам адрозныя вэрсіі па-беларуску і па-ангельску. Запрашаем вас чытаць артыкулы па-беларуску, а таксама па-ангельску. Інфармацыя пра абнаўленьні рэґулярна зьяўляецца ў разьдзеле апошнія навіны. Не забывайце зрэдчасу туды заходзіць, каб не прапусьціць чагосьці цікавага.
Калі вы маеце парады што да новых функцый ці дызайну гэтага сайту, калі ласка, дасылайце нам свае прапановы.
На нашым сайце вы таксама можаце даведацца пра кніжныя навінкі й набыць выбраныя кнігі з кнігарняў Amazon (па-ангельску) і OZ.by (па-беларуску ды па-расейску) пра Беларусь і беларускую мову. Калі вы замаўляеце кнігі праз нашы спасылкі, мы атрымліваем невялічкі адсотак. Гэткім чынам вы можаце падтрымаць наш сайт.
Калі вы маеце цікавыя артыкулы, рэфэраты, электронныя слоўнікі, альбо ведаеце
кагосьці, хто мог бы дапамагчы з такімі матэрыяламі, калі ласка, дасылайце нам сваю інфармацыю. Мы чакаем на вашыя лісты і водгукі.