|
English version










Раім набыць:
Доўгая дарога дадому
Васіль Быкаў
Папулярныя старонкі:
Новы правапіс-2005
Перакладчык з translit'у
Перакладчык у лацінку
Жывая мова online
L10n – лякалізацыя
Ґґ – новая літара
Менск у 1930 г.
Гасьцёўня
<br23> блоґ
Беларускія літары:
Ć ć Ł ł Ń ń Ś ś Ź ź
Č č Š š Ŭ ŭ Ž ž
|
news in English
|
10 верасьня, 2005
|
|
Нарэшце на нашым сайце зьявіўся поўны электронны варыянт новага збору правілаў клясычнага правапісу, які Зьміцер Саўка, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько і Юрась Бушлякоў рыхтавалі цягам некалькіх гадоў. Заходзьце ў разьдзел downloads.
|
|
31 жніўня, 2005
|
|
На пачатку жніўня "Deutsche Welle" абвясьціла пра пляны вяшчаньня на Беларусь, пачынаючы з кастрычніка. Вялікім сюрпрызам для многіх сталася тое, што вяшчаньне будзе весьціся не на беларускай, а на расейскай мовы. Гэта, бадай, першы прэцэдэнт замежнага заходняга вяшчаньня на Беларусь не па-беларуску, а па-расейску. Такое рашэньне "Нямецкай хвалі выклікала хвалю пратэстаў у Беларусі, у тым ліку пікеты пратэсту і зборы подпісаў да ліста ў нямецкую амбасаду. Мы плянуем стварыць асобную старонку, інфармуючы пра сытуацыю з эўрапейскім вяшчаньнем на Беларусь.
|
|
28 ліпеня, 2005
|
|
На сайце выкладзеная ўнікальная і рарытэтная этнаграфічная мапа доктара Янкі Станкевіча, якая была надрукаваная ў Нью-Ёрку ў 1953 годзе.
|
|
2 ліпеня, 2005
|
|
Па-першае, добрыя навіны — 23 траўня ў Менску ў сядзібе ТБМ адбылася прэзэнтацыя новага збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, і мы плянуем у хуткім часе разьмясьціць на сайце электронную вэрсію. Па-другое, вядомая ангельская перакладчыца беларускай паэзіі Вера Рыч прыслала адкрыты ліст (ёсьць беларускі пераклад) пра адну беларускую праграму Маскоўскага офісу UNESCO.
|
|
12 лістапада, 2004
|
|
У 2004 годзе Радыё Свабода выдала ангельскі пераклад кнігі "Верш на Свабоду". Брытанская перакладчыца Віра Рыч (Vera Rich) зрабіла выдатны пераклад гэтай анталёгіі вершаў на ангельскую мову. Я разьмясьціў на нашым сайце прадмову перакладчыцы (англ.), у якой Віра Рыч расказвае пра пытаньні й цяжкасьці, што ўзьнікаюць падчас перакладу зь беларускай на ангельскую.
|
|
27 кастрычніка, 2004
|
|
Трохі абнавіў разьдзел утыліты, дадаў просьценкі скрыпт Unicode, які паказвае унікодаўскія коды. Тым часам, ужо цягам некалькіх тыдняў вядзецца апытаньне зацікаўленых па спрэчных пунктах у новым стандарце клясычнага правапісу, над якім працуюць Вінцук Вячорка, Юрась Бушлякоў і іншыя беларускія мовазнаўцы.
|
|
17 красавіка, 2004
|
|
Прафэсар Катлярчук з Стакгольму напісаў невялікі артыкул-камэнтар Vitryssland - гэта не Расея ўзімку. "У той самы час у Швэцыі адсутнічае магчымасьць вывучаць беларускую мову. Гэта адзіная славянская мова, не рэпрэзэнтаваная ў краіне. Чаму?" - задае пытаньне Андрэй Катлярчук.
|
|
15 лютага, 2004
|
|
Цудоўныя навіны. Па-першае, нашыя калегі зрабілі сур'ёзную працу і выклалі ў сеціва цэлы шэраг беларускіх слоўнікаў на сайце slounik.org. Па-другое, нарэшце нехта напісаў уводзіны ў беларускую ґраматыку па-ангельску! Крыс Марчэнт напісаў кнігу
Fundamentals of modern Belarusian, якую мы бясплатна разьмяшчаем на нашым сайце.
|
|
15 лютага, 2004
|
|
Новы артыкул у беларускамоўнай частцы – "Беларускі жарґон і арґо". Артыкул пра старажытныя беларускія жарґоны: мовы вандроўных рамесьнікаў, гандляроў, жабракоў Беларусі ў 19 стагодзьдзі, жарґон злачынцаў; пра гісторыю і лексыку беларускіх умоўных моваў (арґо).
|
|
24 лістапада, 2003
|
|
У сувязі з ростам актыўнасьці ў гасьцявой кнізе (460 допісаў на момант, калі я пішу гэтыя радкі) і з тае прычыны, што у "гэбусе" час ад часу зьяўляліся досыць інфарматыўныя і цікавыя камэнтары, я вырашыў зрабіць пошук у гасьцявой кнізе. Буду ўдзячны за вашыя парады і заўвагі што да функцыянальнасьці пошуку.
Прыемна заўважыць, што роўна месяц таму 24 кастрычніка akavita.by i spylog.com перакрочылі адзнаку 40,000 наведваньняў. Нягледзячы на адносна нячастыя абнаўленьні (на жаль!) людзі досыць рэгулярна наведваюць нас. Дзякуй усім сталым наведнікам за гэты голас падтрымкі.
|
|
4 кастрычніка, 2003
|
|
У беларускаўмоўнай частцы новы артыкул – Мабільная сувязь па-беларуску Сяргея Дубаўца і Юліі Шаровай з сэрыі "Вострая Брама".
|
|
22 жніўня, 2003
|
|
У англамоўным разьдзеле новы артыкул – Belarusian alphabet. Мяне неаднаразова пыталіся пра гэта, і вось нарэшце я напісаў пра наш альфабэт (кірыліцу і лацінку). Я думаю, артыкул будзе вельмі карысны тым, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову.
|
|
6 жніўня, 2003
|
|
Аґенцтва BelaPAN паведамляе, што полацкія гарадзкія ўлады хочуць ушанаваць беларускую літару Ў і зрабіць помнік у яе гонар – Помнік Ў. Адкрыцьцё помніку плянуецца сёлета, у верасьні, падчас сьвяткаваньня Дню беларускага пісьменства.
|
|
18 ліпеня, 2003
|
|
Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць "тарашкевіцы"? На гэтае пытаньне часапіса Arche адказваюць беларускія мовазнаўцы, пісьменьнікі, журналісты і нават праґрамісты. Чытайце ў гэтым артыкуле. Таксама пару дзён таму дадаў артыкул з фанэтычнымі альфабэтамі для нямецкай, ангельскай, расейскай і беларускай моваў (чарнавы варыянт).
|
|
23 чэрвеня, 2003
|
|
Учора ў шпіталі ў Бараўлянах памёр Васіль Быкаў. Усё яшчэ не магу паверыць, што яго болей няма... Па-беларуску вы можаце пачытаць на сайце svaboda.org, а я напісаў пра Васіля Ўладзімеравіча па-ангельску - Vasil Bykau, RIP. Вечная памяць!
|
|
11 чэрвеня, 2003
|
|
У англамоўнай частцы зьявіўся новы артыкул - Publishing or Perishing (Друкавацца ці загінуць). Тымчасам, змаганьне за Ліцэй працягваецца - міністэрства адукацыі прыслала праверку, каб перашкодзіць набору на наступны год і нармальнай дзейнасьці ў часе іспытаў.
А Менскі Гарвыканкам канчаткова зацьвердзіў перайменаваньне дзвюх станцый мэтро. "Ракаўскай" цяпер мае называцца "Спартыўная", а "Плошча Незалежнасьці" ізноў атрымала назву... "Плошча Леніна". Лета ў Менску абяцае быць чырвонага бальшавіцкага колеру.
|
|
3 чэрвеня, 2003
|
|
Я зрабіў асобны разьдзел для тых, хто вывучае нямецкую мову german.pravapis.org (сайт зроблены па-ангельску). Тымчасам у гэтыя першыя гарачыя дні лета разгарэўся чарговы канфлікт паміж Беларускім ліцэем і Міністэрствам адукацыі. Функцыянэры зь міністэрства зьнялі з пасады заснавальніка ліцэю Ўладзімера Коласа і прызначалі кіраваць кабету, якая наагул не валодае беларускай мовай. Калі вы хочаце даведацца самую апошнюю інфармацыю ці выказацца ў падтрымку, калі ласка, наведайце ліцэйскі сайт – licej.org.
|
|
18 траўня, 2003
|
|
Некалькі дадаткаў да lacinka download (выпраўлена праблема з capslock і дадабаўленыя файлы з клявіятурнай раскладкай для Windows 2000 і Windows XP). Таксама з гэтага тыдню наша гасьцявая кніга падтрымлівае Unicode, а гэта значыць вы можаце пісаць любым альфабэтам: кірыліцай, лацінкай ці нават арабіцай.
|
|
3 траўня, 2003
|
|
Яшчэ адзін новы артыкул па-беларуску Сяргея Дубаўца Мова-2000 пра праблемы тэхнічнай і кампутаровай тэрміналёґіі ў беларускай мове ў дваццатым стагодзьдзі. У англамоўным разьдзеле новы артыкул Алеся Белага Auld Guid White Ruce пра незвычайныя паралелі ў беларускай і шкоцкай (шатляндзкай) гісторыі.
Калі нехта ня ведаў, паштовы інтэрфэйс www.tut.by урэшце быў перакладзены на беларускую мову. Нашы віншаваньні!
|
|
18 красавіка, 2003
|
|
Новы артыкул па-беларуску Software Localization у Беларусі, абмяркоўваюцца праблемы лякалізацыі кампутаровых праґрам на беларускую мову. Таксама мы далучыліся да партнэрскай праґрамы кнігарні з дзіўнаватай назвай rodina.by (гэта значыць, што калі вы купіце нешта праз нашу спасылку, мы атрымаем невялічкі працэнт). Нягледзячы на назву, кнігарня мае досыць неблагі выбар беларускамоўнай літаратуры ў разьдзеле "Беларуская скарбонка" – на дадзены момант каля 70 кніг па-беларуску.
|
|
24 сакавіка, 2003
|
|
У нас вельмі добрыя навіны. Я стаміўся змагацца з даўнтаймам, і атрымаўшы вельмі добрую рэкамэндацыю з надзейнай крыніцы, вырашыў пераехаць на новы вэбсэрвэр. Гэта значыць добрая хуткасьць і значна менш прастою! Мой сябра ўжо больш як год таму разьмясьціў у іх тры сайты, і паводле дадзеных downtime.ru ў яго было толькі дзьве гадзіны даўнтайму з пачатку году! Гэтая кампанія называецца webhost4life (заўвага: калі вы націсьнеце гэты лінк і вырашыце купіць у іх госьцінг, то ідэнтыфікатар referal будзе запоўнены як pravapis, гэта значыць мы атрымаем невялічкі працэнт, а не амэрыканскія буржуіны :)).
А яшчэ наш сайт далучыўся да партнэрскай праґрамы amazon.de. Яна вельмі падобная да амэрыканскай партнэрскай праґрамы amazon.com. Асаблівасьць у тым, што вы можаце замаўляць кнігі на нямецкай мове, альбо жывячы ў Эўропе, замаўляць і ангельскія кнігі непасрэдна тут, без транспартыроўкі цераз Атлянтыку. У найбліжэйшай будучыні мы плянуем разьмясьціць некалькі артыкулаў пра Беларусь і беларускую мову на нямецкай мове.
|
|
20 сакавіка, 2003
|
|
Новы артыкул па-беларуску "Спадарожнік па Менску 1930 году", арыґінал якога існуе ў адзінкавых экзэмплярах і дагэтуль не перавыдаваўся. Таксама загадзя віншую ўсіх наведнікаў сайту з надыходзячым сьвятам 25-га сакавіка. Сёлета мы адзначаем 85 угодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР, нашай краіны, незалежнай ад расейскай бальшавіцкай Расеі. Са сьвятамі.
|
|
3 сакавіка, 2003
|
|
Два новых артыкулы па-ангельску, якія напісаў наш вядомы гісторык Алесь Белы: "Why is the Russia White" ("Чаму гэтая Расея белая?") і "Belarus: Real or Fictious Nation?" ("Беларусь: сапраўдная ці неіснуючая нацыя?"). Для тых, хто цікавіцца этымалёґіяй назвы нашай краіны, раю набыць ягоную кнігу "Хроніка Белай Русі". З кнігі вы, напрыклад, даведаецеся, што нашу назву прыдумалі нам сярэднявечныя навукоўцы і манахі з Заходняй Эўропы... І шмат яшчэ цікавага.
|
|
3 лютага, 2003
|
|
Даволі шмат абнаўленьняў за апошнія два-тры дні. Па-першае, два новых артыкулы па-беларуску: кароткі слоўнік менскіх хіпі і панкаў канца 70-х і пачатку 80-х гадоў, скаладзены Адамам Глёбусам, а таксама невялічкае эсэ Сяргея Язерскага пра мову. Па-другое, артыкул па-ангельску пра ўжываньне прыметнікаў: Byelorussian, Belarusian, Belarusan... У разьдзел download быў дабаўлены файл DLL з новай раскладкай, якая ўтрымлівае літару Ґґ. А ў нашай гасьцёўні распачаліся досыць гарачыя спрэчкі пра новую літару.
|
|
14 студзеня, 2003
|
|
Cэнсацыйная навіна – у нашай мове зьявіцца новая літара. Гэтай літары 500 гадоў, але дзякуючы русіфікатарам яна на пэўны час была зьнікла з нашых друкаваных старонак. І вось у 2003 годзе яна ізноў вяртаецца на Радзіму. Чытайце сьвежы артыкул па-беларуску. Самае цікавае, што карыстальнікі Windows ужо зараз могуць знайсьці спэцыяльна змадыфікаваную клявіятуру Keyboard driver KBD з новай літарай у разьдзеле download.
|
|
10 студзеня, 2003
|
|
Вітаю Вас у новым 2003 годзе. На сайце зьявіўся top list найбольш папулярных артыкулаў за мінулы год. Праглядзіце гэтую top дваццатку. Ці не прапусьцілі вы нейкі цікавы артыкул?
|
|
26 сьнежня, 2002
|
|
Сэнсацыйная навіна – дзяржаўныя мовазнаўцы плянуюць рэформу правапісу! Пакуль вядомыя толькі агульныя дэталі.
Тымчасам на нашым сайце зьявіўся пошук. Цяпер вы можаце шукаць у архіве артыкулаў, прычым ёсьць тры тыпы пошука: звычайны (пакуль ня надта дружалюбны дызайн, але шукае па ўсіх актуальных файлах), з дапамогай Google (індэксуе трохі са спазьненьнем, але інтэрфэйс значна лепшы, default choice), і, ўрэшце, па гэтых самых ключавых словах вы можаце шукаць кнігі на Amazon.
|
|
20 сьнежня, 2002
|
|
Дадаў новы артыкул да беларускай часткі сайту з табліцамі і аналізам частотнасьці літараў у беларускай і расейскай мовах. Таксама дадаў у разьдзел download аркуш у фармаце Microsoft Excel з поўнымі дадзенымі па кожнай кнізе і ўтыліту для падліку частотаў у тэкставых файлах.
|
|
8 сьнежня, 2002
|
|
Новы артыкул у беларускай частцы сайту: pot-pourri з он-ляйн дыскусій вядомага віртуала Worvik'а пра разьвіцьцё і сфэры ўжываньня беларускай мовы.
|
|
2 сьнежня, 2002
|
|
У нас на сайце чарговы рарытэт – "Турэцка-беларускі размоўнік 1836 г.", які быў трансьлітараваны з арабіцы і падрыхатаваны С.Шупам. Размоўнік быў надрукаваны у 1995 годзе ў Нью-Ёрку, а зараз даступны на нашым сайце ў фармаце Acrobat PDF у разьдзеле download.
Яшчэ адна добрая навіна: у нашага сайта зьявіўся талісман. Наш анёл-абаронца – дажджавая мыш.
|
|
22 кастрычніка, 2002
|
|
Кепская навіна: наш вэбгосьцер аказаўся досыць ненадзейным, толькі за кастрычнік маем больш як 20 гадзінаў прастою (downtime). Добрая навіна: дадаў новы артыкул Янкі Станкевіча пра жыдоўскія рэлігійныя песьні ў беларускай мове з часапісу "Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні," 1933. Дзякую Антаняну за тое, што даслаў мне ксеры зь Вільні!
|
|
3 кастрычніка, 2002
|
|
Добрая навіна: у разьдзеле спасылак (пакуль у бэта рэжыме) зьявіўся рэйтынґ і цяперака можна галасаваць за сайты, дадаваць URL праз адмысловую форму. Яшчэ лепшая навіна: у разьдзел даўнлоад дабаўленае рарытэтнае выданьне беларускага лемантара, які быў выдадзены ў Нью-Ёрку ў 1964 годзе.
|
|
14 верасьня, 2002
|
|
У жніўні ў майго госьцера (web hoster) працягваліся праблемы, і ў выніку сайт вельмі часта вісеў у оф-ляйне. У сярэдзіне жніўня я ўрэшце вырашыў шукаць іншае мейсца для госьцінґу. З прычыны пераезду сайт быў недаступным больш, як тыдзень, але за тое цяперака, цьху-цьху-цьху, працуе выдатна. Downtime пакуль што заўважана не было. Гэта вельмі добрыя навіны. Скончылася лета, і я паспрабую абнаўляцца часьцей, што таксама, напэўна, добрая навіна. Нарэшце, яшчэ адна добрая навіна – я разьмясьціў адзін вельмі добры артыкул Марыны Куноўскай пра трасянку.
|
|
14 ліпеня, 2002
|
|
Катэдра беларускай філялёґіі факультэту славістыкі Віленскага пэдаґаґічнага ўнівэрсытэту абвяшчае набор абітурыентаў па спэцыяльнасьці беларуская філялёгія з магчымасьцю атрыманьня дадатковай спэцыяльнасьці: расейская філялёґія, польская філялёґія, журналістыка, культуралёґія, маркетынґ антыкварнай справы. Больш падрабязна чытайце ў гэтай абвестцы.
|
|
12 ліпеня, 2002
|
|
Гэтая навіна непасрэднага дачыненьня да pravapis.org ня мае, але я так усьцешыўся, што вырашыў напісаць пра гэта тут. У беларускай он-ляйн кнігарні oz.by зьявіўся Хобіт па-беларуску – "Хобiт, або Вандроука туды i назад" (The Hobbit or There and Back Again), Дж. Р. Р. Толкін. "Была ў зямлi дзiрка, але ж ня проста дзiрка, а нара, i жыў у ёй хобiт..." Чытайма! Праўда, сам пакуль кнігу ў руках не трымаў, пагэтаму пра якасьць перакладу анічога сказаць не магу. У любым выпадку, гэта падзея знакавая. І я мяркую, кожны з нас хацеў бы бачыць асобнік на сваёй кніжнай паліцы. Яшчэ кнігі па-беларуску. (Дастаўка па Беларусі.)
|
|
9 ліпеня, 2002
|
|
Дадаў пару новых сяброў у разьдзел спасылак - slovnyk.org ды mova.org. Таксама я напісаў сьпіс тэмаў для артыкулаў, якія будуць разьмяшчацца на pravapis.org. Сецявая актыўнасьць заўважна запавольваецца падчас летніх вакацый, але мы будзем спрабаваць абнаўляцца як мага часьцей, нягледзячы на гарачае сонейка.
|
|
28 чэрвеня, 2002
|
|
Новы артыкул з часопісу Newsweek "Saying Nyet To Russian" ("Сказаць "нет" расейскай") апублікаваны ў англамоўным разьдзеле сайту.
Учора мы ўсталявалі новы рэкорд папулярнасьці.
За дзень нас наведала 320 чалавек і паглядзела амаль 600 старонак. А агульная колькасьць пераглядаў старонак (page views) паводле лічыльніку akavita.by на дадзены момант складае больш як 20,000. Цудоўна!
|
|
19 траўня, 2002
|
|
Напісаў артыкул-рэцэнзію "The thief that stole a whole country" ("Злодзей, які выкраў цэлую краіну") пра новую сай-фай кнігу Лі Хоган "Belarus" (па-ангельску).
|
|
9 траўня, 2002
|
|
Віншую са сьвятам Перамогі. Скарыстаўшыся гэтым непрацоўным днём, я дадаў
два новых артыкулы ў англамоўны разьдзел сайту: па-першае, табліцу бібліятэкі Кангрэсу ЗША для трансьлітерацыі
ў лацінскую абэцэду з моваў, якія карыстаюцца кірылічнай абэцэдай, па-другое, беларуска-баўгарска-расейска-ангельскі мініразмоўнік, які ўтрымлівае каля 3 х 100 = 300 моўных адзінак.
Таксама сёньня, паводле дадзеных лічыльніка akavita.by, да нас завітаў 5000 унікальны наведнік.
|
|
2 траўня, 2002
|
|
Па-першае, зрэшты намаляваў варыянт новага гузіка (minibutton), які мне спадабаўся. Вэбмайстры, пішыце, абмяркуем абмен спасылкамі. Па-другое, дадаў невялічкі артыкул Алеся Белага пра тое, чаму заняпала старабеларуская. Досыць правакацыйная апінія.
|
|
21 красавіка, 2002
|
|
Сьмерць беларускаму трансьліту! На нашым сайце ўрэшце нарадзіўся online translator для канвэртацыі translit'у ў кірылічную абэцэду. Гэта ўсё яшчэ beta вэрсія, такім чынам
вы можаце дасылаць свае заўвагі і парады!
|
|
11 красавіка, 2002
|
|
Цудоўны артыкул (па-ангельску) пра нашага першадрукара Францыска Скарыну, які напісаў а. Аляксандар Надсан, дырэктар Скарынаўскай Бібліятэкі ў Лёндане. Для беларусаў, якія цікавяцца ўласнай гісторыяй напэўна нічога новага там ня будзе, але па-ангельску пра Скарыну напісана зусім няшмат.
|
|
4 красавіка, 2002
|
|
Чарговы артыкул (па-ангельску) пра варыянты напісаньня назвы нашай краіны (Belarus) паводле пашукавіка Google. Таксама новы артыкул (па-беларуску) пра наш netspeak , беларускую мову чатаў і он-ляйн форумаў.
|
|
2 красавіка, 2002
|
|
Нашаму сайту споўніўся адзін год. Зь днём народзінаў, pravapis.org! Мы выпілі келіх за тваё здароўе. І за беларускую мову. Шаноўныя чытачы, свае віншаваньні можаце пакінуць у гасьцявой кнізе! [update: цяпер у нас новая гасьцявуха]
|
|
25 студзеня, 2002
|
|
Новы артыкул (пра менскі слэнг).
Чатыры новых кнігі ў разделе кнігі па-беларуску, цяпер
мы сталі партнэрамі кнігарні OZ.by і будзем прапаноўваць іхныя кнігі на беларускай мове (дастаўка ў Беларусі).
|
|
6 кастрычніка, 2001
|
|
Дадалі новыя матар'ялы: урыўкі з ангельска-беларускага
размоўніка, два скрыпты для перакладу кірыліцы ў лацінку, некалькі
артыкулаў. Усё гэта загрузілі на новы вэб-сэрвэр.
|
|
3 кастрычніка, 2001
|
|
Скампілявалі новы слоўнік Нашай Нівы
з асобных RTF файлаў у адзіны CHM файл (новы фармат файлаў
дапамогі Windows). Гэтым самым сьціснулі файл на 400%.
Яго можна знайсьці у сэкцыі download.
Цяпер ім значна зручней карыстацца.
|
|
1 кастрычніка, 2001
|
|
Скончыліся "падоўжаныя" вакацыі.
Пачаўся збор матар'ялаў (спасылак, артыкулаў, слоўнікаў),
былі створаныя першыя ўзоры дызайну. Гэты дзень можна лічыць
сапраўдным днём народзінаў сайту.
|
|
2 красавіка, 2001
|
Уладзімір Каткоўскі зарэґістраваў дамэннае
імя pravapis.org і сканфіґураваў яго на перакіроўку да
бачыны на Geocities (пакуль ня будзе скончаны дызайн, і
сайт пераедзе на платны госьцінґ) - geocities.com/uladzik/mova.
|
|